Фотафакт: Каралева Бона Сфорца з’явілася на пінскім прыпынку


Пінскае рэкламнае агенцтва упрыгожвае горад выявамі выбітных асобаў беларускай гісторыі.

Гэтым разам на адным з гарадскіх прыпынкаў, што на плошчы Кірава, зʼявіліся патрэрты і кароткія біяграфіі Івана Мележа, Кандрата Крапівы, Алаізы Пашкевіч і каралевы Боны Сфорцы. Апошняй 495 гадоў таму кароль Жыгімонт падараваў Пінск.

У Пінску з’явіўся «патрыятычны» прыпынак (ФОТА)

Раней на іншым прыпынку агенцтва ўсталявала выявы Максіма Багдановіча, Івана Шамякіна і Уладзіміра Мулявіна.

Паводле супрацоўнікаў агенцтва, на новых прыпынках шмат рэкламных стэндаў, плошчы якіх будуць паступова запаўняцца камерцыйнай рэкламай. Пакуль фірма вырашыла правесці рэкламную акцыю, прысвечаную Году культуры. Ініцыятыву падтрымаў Пінскі гарвыканкам.

НМ, belsat.eu, паводле media-polesye

Стужка навінаў