Фотафакт: Аўтавакзал у Рагачове не змяшчае ахвотных набыць квіткі


Вялізныя чэргі на аўтавакзале, а адміністрацыя мяркуе, што «усё добра».

На сайце «Рагачоў онлайн» з’явіліся фотаздымкі чаргі на мясцовым аўтавакзале ў суботнюю раніцу.

Як сцвярджае аўтар навіны, чарга «вывальваецца на вуліцу», і пры гэтым працуе толькі адна каса.

У адміністрацыі аўтавакзалу сітуацыю патлумачылі «аптымізацыяй».

«Кажучы проста, пазвальнялі касіраў. Пры гэтым, у адміністрацыі адзначылі, што чарга невялікая, звычайна апошнім часам чэргі дасягаюць дзвесце асобаў. То бок, як мяркуюць у адміністрацыі аўтавакзала, усё добра», – гаворыцца ў навіне на рагачоўскім сайце.

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары