Форма беларускіх спартоўцаў з вышыванкамі – адна з самых модных на Алімпіядзе


Рэйтынг лепшых мадэляў адзення спартоўцаў па выніках цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў склала амерыканскае выданне USA Today.

Фатаграфіі апублікаваныя ў адвольным парадку, зазначае аўтар артыкулу. Шэра-чырвоная форма нашых алімпійцаў з нацыянальным арнаментам ад Юліі Латушкінай ды Івана Айплатава размясціліся пад нумарам 13.

«Форма выглядае як звычайны дзелавы касцюм, але паглядзіце на мужчынскія кашулі. Узор на кашулі той жа, што і на сцягу, узор пачарпнулі з мясцовых раслін і кветак».

Ад беларускіх вышыванак да расейскай уніформы афіцыянта. У каго з алімпійцаў самая крутая форма?

Таксама ў топ увайшлі формы каманды ўцекачоў, шматлікіх краінаў Азіі ды Афрыкі. З нашых суседзяў у рэйтынг ніхто не трапіў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары