Фонд з ААЭ адкрыў крэдытную лінію для банку, дзе працуюць Румас і экс-кіраўнік КДБ Сухарэнка


Доўгатэрміновы крэдыт на развіццё малога і сярэдняга бізнесу ў памеры $ 25 млн Банк развіцця Рэспублікі Беларусь атрымаў ад фонду «Халіфа» з Абʼяднаных арабскіх эміратаў, паведамляе belapan.by.

Фонд быў заснаваны ў 2007 годзе як незалежная некамерцыйная арганізацыя з капіталам больш за $ 540 млн.

«Падтрыманне прадпрыемстваў МСБ (малога і сярэдняга бізнесу – Заўв. Belsat.eu) – гэта адзін з галоўных напрамкаў дзейнасці Банку развіцця… Для нас вельмі важна, што ў нас ёсць аднадумцы, партнёры і сябры за мяжою, якія падзяляюць нашыя погляды і каштоўнасці. Яскравым прыкладам таму зʼяўляецца падпісанне Мемарандуму аб узаемаразуменні з фондам імя Халіфа», – пракаментаваў падпісанне пагаднення старшыня праўлення Банку развіцця Сяргей Румас (экс-намеснік кіраўніка ўраду Беларусі).

Варта адзначыць, што ў Банку развіцця працуе былы кіраўнік КДБ. Сцяпан Сухарэнка сёлета ўзначаліў аддзел бяспекі і абароны інфармацыі гэтага банку.

Летаць фонд «Халіфа» распачаў рэалізацыю праекту развіцця малога і сярэдняга бізнесу ў Чачэніі. Паводле кіраўніка Рады фонду, цягам 10 гадоў праект прадугледжвае стварэнне 67 000 працоўных месцаў.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары