Фолк-метал гурт «Znich» зрабіў кліп пра вайну

video

Песня «Дунаю» – першая, запісаная новым складам гурта «Znich».

Лідар каманды Алесь Таболіч тлумачыць, што разышліся з музыкамі з розных прычынаў – нехта цалкам прысвяціў сябе іншым музычным праектам, а камусьці стала проста абыякава.

З Алесем з мінулага складу застаўся толькі дудар Канстанцін Трамбіцкі. Менавіта яму належыць асноўны вакал у новай кампазіцыі, напісанай паводле народнага спеву «Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?».

Дунаю-Дунаю, чаму ціха йдзеш?

А як мне, Дунаю, паціху ня йсьці?

На мне, на Дунаю, тры чаўны ідуць,

А ў адным чаўночку конікі ірзуць.

У другім чаўночку малайцы пяюць,

А ў трэцім чаўночку дзяўчаты плачуць.

Конікі ірзуць, бо вайну чуюць,

Малайцы пяюць — на вайну ідуць.

Малайцы пяюць — на вайну ідуць,

Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць

Дунаю-Дунаю,

На мне, на Дунаю,

Малайцы пяюць

на вайну ідуць,

Малайцы пяюць — на вайну ідуць,

Дзяўчаты плачуць, што ў палон бяруць. 

ЮВ, belsat.eu, паводле tuzin.fm

Глядзі таксама
Каментары