ФК БАТЭ аштрафавалі за нецэнзурныя крычалкі фанатаў


Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футболу аштрафаваў футбольны клуб БАТЭ.

Клуб з Барысава мусіць заплаціць 50 базавых велічыняў (1050 рублёў). Такое рашэнне дысцыплінарны камітэт прыняў пасля таго, як МУС даслаў інфармацыю пра скандаванне барысаўскімі фанатамі нецэнзурных крычалак падчас матчу апошняга туру сёлетняга сезону ў Гарадзеі.

Відэасюжэт «Белсату» пра дэбютны сезон «Крумкачоў» у Вышэйшай лізе

Такі ж самы штраф заплаціць і ФК «Іслач», які на 15 хвілін затрымаў пачатак свайго апошняга матчу ў сезоне супраць «Слуцку». Такім чынам гульцы і трэнеры «Іслачы» выказалі пратэст супраць рашэння дысцыплінарнага камітэту зняць з клубу 7 ачкоў у наступным сезоне. «Іслач» пазбавілі ачкоў за ўдзел яе гульцоў у дамоўным матчы.

Чытайце таксама >>> Па справе дамоўных матчаў у беларускім футболе праходзяць 18 асобаў

НМ, belsat.eu, паводле Pressball.by

Стужка навінаў