Фільм, зняты «Белсатам», будзе ў галоўным конкурсе агульнапольскага фестывалю ў Гдыні


Фільм «Аблава» прыняты ў галоўны конкурс агульнапольскага Фестывалю дакументальных фільмаў «Непакорныя, нязломныя, выклятыя» ў Гдыні.

Стужка будзе спаборнічаць за адну з каштоўных узнагародаў – за галоўную ўзнагароду «Залаты рэзістар» для найлепшага фільму (у часы «Салідарнасці» для польскіх апазіцыянераў рэзістар быў сімвалам супраціву – рэд.), узнагароду за агульны ўклад у кінамастацтва «Плацінавы рэзістар», Спецыяльную ўзнагароду ім. Януша Крупскага за адвагу і высілкі ў пошуках непакорных, нязломных, выклятых тэмаў і постацяў, «Крыніцу» за натхненне мастакоў і «Прыз дырэктара» – адзначэнне за найлепшую мастацкую форму.

Фільм «Аблава» рэжысёркі Беаты Гыжы-Чалпіньскай быў зняты «Белсатам» на замову Беластоцкага аддзелу Інстытуту нацыянальнай памяці (ІНП). Стужка прысвечана дзейнасці ІПН у высвятленні лёсаў ахвяраў Аўгустоўскай аблавы.

Аўгустоўская аблава – аперацыя, якую ў ліпені 1945 года правялі аддзелы Чырвонай Арміі, дзеля ліквідацыі антыкамуністычнага падполля ў раёне Аўгустова і Сувалкаў. Аўгустоўскую аблаву часам называюць «Малой Катынню». Падчас аперацыі было затрымана каля 7 тыс. асобаў, 600 чалавек вывезлі ў невядомым кірунку.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў