Фільм «Белсату» адзначылі дыпломам на кінафестывалі ў Малдове


Стужку пра побыт у турме КДБ «Амерыканка. All included» паказалі малдаўскім гледачам.

У выніку пра працу рэжысёра Віктара Корзуна сябры журы фестывалю «Cronograf» напісалі, што

фільм характарызуецца «удалым сімбіёзам спосабаў выражэння, такіх як анімацыя, дакументальныя кадры і паэзія».

Фільм «Амерыканка. All included» быў выпушчаны ў 2014 годзе. Ён распавядае пра побыт у турме КДБ вядомага журналіста і пісьменніка Аляксандра Фядуты. Апошні пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года правёў у зняволенні 110 дзён і апісаў гэта ў сваёй кнізе. Ідэя фільму – перакласці несуцяшальную рэчаіснасць на мову літаратуры, змяніўшы жанр з драмы на камедыю. Тады жудасная дзяржаўная махіна малюецца ў іранічных фарбах, робіцца забаўнаю, ператвараецца ў карыкатуру на самую сябе. У стужцы Аляксандр Фядута паўстае перад гледачом у «амерыканцы», толькі не ў сапраўднай, а ў намаляванай.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў