Фігурантаў «справы БелТА» выклікаюць у СК


Усіх падазраваных у справе, за выключэннем Аляксея Жукава, 27 жніўня выклікаюць у Следчы камітэт.

Там з імі правядуць працэсуальныя дзеянні ў прысутнасці адвакатаў. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна» са спасылкай на БелаПАН.

«Справа БелТА» была распачатая паводле ч. 2 арт. 349 КК Беларусі – «несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі» (максімальнае пакаранне – 2 гады пазбаўлення волі). Паводле следства, цягам 2017-2018 гг. падазраваныя больш за 15 тыс. разоў незаконна карысталіся платнай падпіскай на стужку навінаў дзяржаўнага агенцтва БелТА.

  • Агулам 7-9 жніўня былі затрыманыя 18 журналістаў. Дзесяць з іх былі адпушчаны адразу пасля допытаў, 8 прадстаўнікоў СМІ ўзялі пад варту. Ператрусы таксама адбыліся ў офісе TUT.by, БелаПАН, дзяржаўнай газеты «Культура» і «Навука», парталу Realt.by, а таксама кампаніі «АйТиВи».
  • Журналістка БелаПАН Таццяна Каравянкова і рэдактаркі TUT.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Ганна Ермачонак і Галіна Уласік правялі за кратамі 2 содняў і былі вызваленыя 9 жніўня. Таксама 9 жніўня выйшаў на свабоду рэдактар сайта газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў, якога затрымалі 8 жніўня. Галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну і карэспандэнта Deutsche Welle у Беларусі Паўлюка Быкоўскага вызвалілі 10 жніўня. Усе яны застаюцца ў статусе падазраваных.
  • Дзеянні галоўнага рэдактара Марына Золатава былі кваліфікаваныя Следчым камітэтам па ч. 2 арт. 425 КК Беларусі («бяздзейнасць службовай асобы»). Максімальнае пакаранне паводле гэтага артыкулу – 5 гадоў пазбаўлення волі.
ВІДЭА
Для журналістаў, падазраваных у «справе БелТА», сабралі больш за $ 5500
2018.08.20 13:42

КА, belsat.eu

Стужка навінаў