«Фэйсбук» будзе аналізаваць прыватныя размовы


Штучны інтэлект «Deep Text» будзе аналізаваць пасты і прыватную перапіску карыстальнікаў «Фэйсбуку».

Апошняя распрацоўка «Фэйсбуку» – штучны інтэлект «Сурʼёзны тэкст» – разумее сэнс пастоў, якія ствараюць карыстальнікі сацыяльнай сеткі.

Карпарацыя адзначае, што штучны розум разумее тэксты з «дакладнасцю, блізкай да чалавечай».

Паводле «Фэйсбуку», рухавік паўстаў для таго, каб фільтраваць спам і паведамленні з забароненым зместам – усё дзеля таго, каб карыстальнікі «атрымлівалі больш ад сацсеткі».

Цяпер сістэму тэстуюць у мэсэнджеры «Facebook’а». Зараз, калі «Глыбокі тэкст» выявіць што ў размове вядзецца пра паездку, ён будзе прапаноўваць выклікаць таксі. Паводле падобнага алгарытму з дапамогай новай сістэмы сацыяльная сетка будзе рэагаваць на размовы пра харчы, адзенне і г. д.

Штучны інтэлект будзе таксама генераваць адказы на пэўныя пошукавыя запыты.

Цяпер «Фэйсбук» працуе над тым, каб «Сурʼёзны тэкст» лепш улоўліваў адценні словаў і выразаў у паведамленнях (напрыклад, паміж словамі «брат» ды «братуха») ды разумеў слэнг.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў