Фані Ардан сустрэлася са Святланай Алексіевіч


Французская акторка і рэжысёрка распавяла нобэлеўскай лаўрэатцы сваю гісторыю кахання.

«Наша ніва» паведамляе, што французская акторка і рэжысёрка падчас візіту ў Менск папрасіла французскае пасольства арганізаваць ёй сустрэчу са Святланай Алексіевіч. Ганаровая госця сёлетняга «Лістападу» наведала беларускую пісьменніцу ў яе кватэры ў цэнтры сталіцы. Фані Ардан папрасіла Алексіевіч уключыць яе гісторыю кахання ў новую кнігу.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”33968″ img_size=”large”][vc_column_text]Кадр з найноўшай стужкі Фані Ардан «Навязлівыя рытмы»

[/vc_column_text][vc_column_text]Алексіевіч ужо прызнавалася, што тэмай яе новага твору будзе менавіта каханне.

Фані Ардан здымаецца ў кіно з 1974 года, за сваю кар’еру працавала ў Еўропе і Галівудзе з такімі рэжысёрамі, як Франсуа Труфо, Ален Рэнэ і Франсуа Азон. У 2008 годзе Ардан дэбютавала як рэжысёрка, зняўшы драму «Попел і кроў». У Менск Фані Ардан прывезла сваю другую стужку «Навязлівыя рытмы».[/vc_column_text][vc_column_text]ДД, «Белсат»; фота: Кацярына Арціменя, «Лістапад»

Стужка навінаў