Еўра можа быць танней за долар ужо на пачатку 2016 года – прагнозы экспертаў


Еўра можа каштаваць танней за долар ужо ў студзені 2016 года, заяўляюць эканамісты.

Курс еўра можа знізіцца да 0,8225 за долар, заявіў адказны за інвестыцыйныя рашэнні «Deutsche Bank» эканаміст Ульрых Штэфан (Ulrich Stefan) у нядзелю, 29 лістапада, агенцтву «Reuters». Эксперты аднаго з найбуйнейшых інвестыцыйных банкаў «Goldman Sachs» прагназуюць, што еўра будзе каштаваць танней за долар ужо ў студзені 2016 года, інфармуе «Deutsche Welle».

Удзельнікі рынку настроеныя на тое, што на наступным пасяджэнні кіраўніцтва Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША 15-16 снежня будзе абвешчана пра даўно чаканае павышэнне працэнтных ставак у Амерыцы, што спрыяе зніжэнню курсу еўра. Акрамя таго, Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) выказваўся за тое, каб працягнуць і пры неабходнасці пашырыць палітыку танных грошай.

На 29.11 курс еўра складае 1,06 долара.

МЯ, паводле dw.com

Глядзі таксама
Каментары