Экс-старшыню Сенненскага райвыканкаму пазбавілі волі за рамонт аўта і палёт у Ізраіль за кошт бюджэту


Былы старшыня Сенненскага райвыканкаму Віктар Цапота бліжэйшыя 4 гады правядзе ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Такі прысуд у дачыненні да былога чыноўніка абвесціў суд Віцебскага раёну. Суд таксама пастанавіў канфіскаваць маёмасць абвінавачанага і забараніў яму на 5 гадоў гадоў займаць кіроўныя пасады ў органах улады, паведамляецца на сайце УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Следства выявіла, што мужчына з сакавіка па красавік 2012 году схаваў факт пашкоджання службовага аўта і загадаў падначаленым набыць запчасткі для далейшага рамонту аўта за бюджэтныя грошы. Акрамя таго, з 13 па 18 жніўня былы старшыня знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Ізраілі, пры гэтым узяў кампенсацыю за авіяквіткі, хаця іх набыў запрашаючы бок.

Віктара Цапоту судзілі паводле ч. 3 арт. 426 («перавышэнне ўлады і службовых паўнамоцтваў») і ч. 1 арт. 210 («крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі») Крымінальнага кодэксу Беларусі. Прысуд уступіў у законную сілу.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак «Народны навіны Віцебску»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары