Эбола ўжо ў Пензе? Шпіталізаваны студэнт з Нігерыі


У студэнта з Нігерыі падазраюць Эболу. Паводле абласнога міністэрства аховы здароўя, нігерыец быў шпіталізаваны для «прафілактыкі заносу інфекцыі».

У пацыента пабралі аналізы і адправілі ў Маскву для ўстанаўлення дыягназу. Калі факт захворвання пацвердзіцца, маладога чалавека таксама могуць адправіць у расейскую сталіцу.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Паводле Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, ахвярамі ліхаманкі Эбола ўжо сталі больш за сем тысяч чалавек, а лік заражаных перавысіў 10 тысяч.

Эпіцэнтр хваробы прыпадае на тры краіны – Гвінею, Ліберыю і Сьера-Леонэ. Выпадкі заражэння занатаваныя ў Еўропе і Амерыцы. Да бліжэйшых суседзяў Літвы, Украіны і Польшчы ліхаманка яшчэ не дабралася. Два выпадкі, якія былі зафіксаваныя раней у Гданьску і Лодзі, не пацвердзіліся.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў