Эбола наступае, медыкі бастуюць


У Ліберыі, дзе бушуе ліхаманка, медсёстры пачалі пратэставаць. Жанчыны патрабуюць павялічыць заработную плату і палепшыць сродкі абароны ад заражэння.

Паводле прадстаўніка бастуючых Джона Тугбеха у шпіталі Манровіі, з пачатку распаўсюджвання хваробы ў медыкаў не было сродкаў індывідуальнай абароны, праз што многія лекары заразіліся вірусам.

Па дадзеных Сусветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, лік хворых можа перавысіць у бліжэйшы час планку ў 20 тысячаў. Цяпер зафіксавана больш трох тысячаў выпадкаў заражэння ліхаманкай. Колькасць загінулых складае больш за паўтары тысячы чалавек.

Выпадкі захворвання раней былі зафіксаваныя ў Ліберыі, Сьера-Леонэ, Гвінеі, Нігерыі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга і Сенегале.

Эфектыўнай вакцыны супраць вірусу не існуе, аднак ужо пачаліся тэсты эксперыментальных лекаў. Выпрабаванні на людзях праходзяць у ЗША, у якіх удзельнічаюць 20 дарослых добраахвотнікаў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў