Дзяўчына забылася ў аптэцы 52 млн. Грошы ляжалі ў кардоннай каробцы


Жыхарка Менску несла ў каробцы грошы для сваёй сяброўкі. Яна зайшла ў аптэку, купіла лекі, а на грошы забылася. Каробку знайшла іншая жанчына, якая спрабавала прысвоіць знаходку.

Калі пацярпелая зайшла ў аптэку, каробку яна паставіла на палічку ля касы, а на каробку – сваю торбу. Расплаціўшыся, яна забрала толькі торбу. Каробкай зацікавілася іншая пакупніца, пры ўсіх адчыніла яе, але, пабачыўшы, што там вялікая сума грошаў, адразу ж зачыніла, а сведкам сказала, што ў каробцы – нумар тэлефона ўладальніцы, якой яна верне грошы.

Аднак ніякага нумару тэлефону там не былі і аддаваць грошы жанчына, відаць, не збіралася. Міліцыянтам удалося знайсці і грошы, і зламысніцу з дапамогаю запісаў з камераў відэаназірання. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу «Крадзеж».

МЛ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары