Дзякуючы праграме студэнцкага абмена «Эразмус» нарадзілася больш за мільён дзяцей


Нечаканыя высновы можна знайсцi ў рапарце Еўракамісіі.

 Еўракамісія апублікавала вынікі даследавання эфектаў праграмы «Эразмус», якая ахоплівае ўсе краіны Еўразвязу, а таксама Македонію, Ісландыю, Ліхтэнштэйн, Нарвегію, Швейцарыю і Турцыю. У даследаванні прынялі ўдзел 75 тысяч студэнтаў і выпускнікоў, сярод якіх 55 тысяч вучылася альбо выязджала па абмене за мяжу.

З рапарта вынікае, што 33% былых студэнтаў «Эразмусу» маюць хлопца ці дзяўчыну з іншай краіны, у той час як для тых, хто не вучыўся за мяжой, гэты паказчык складае 13%.

Еўракамісія мяркуе, што ў параў, якія пачынаючы з 1987 года ўтварыліся дзякуючы «Эразмусу», нарадзілася больш за мільён дзяцей.

Яшчэ адна цікавая выснова: 40% удзельнікаў «Эразмусу» змянілі краіну пражывання пасля атрымання дыплома. Сярод тых, хто не вучыўся за мяжой, такіх удвая менш.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў