Беларусь дапамагае ўкраінскім VIP- самалётам абыходзяць забарону на палёты ў Расею


Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік беларускага прадпрыемства «Белавіянавігацыя».

Чартэрныя рэйсы ў Расею праз Гомель здзяйсняюцца на самалётах «Бізнес-Эйрлайнс», якія належаць сябрам кіраўніка Украіны. Грошы, якія зарабляе элітная авіякампанія, праходзяць праз афшорную кампанію зарэгістраваную на Віргінскіх астравах, сцвярджаюць журналісты hromadske.ua у сваім расследаванні.

Паслугамі гэтай авіякампаніі карысталіся людзі, прозвішчы якіх супадаюць з прозвішчамі шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў часоў прэзідэнта Віктара Януковіча.

Журналісты hromadske.ua не выключаюць, што экс-прэзідэнт Украіны ўцёк у Расею на самалёце вышэйзгаданага авіяперавозчыка.

Нагадаем, што 25 кастрычніка 2015-га Украіна і Расея ўвялі ўзаемную забарону на авіякамунікацыю.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў