«Дзень Волі» – у чаканні дазволу


Прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі падалі заяўку на правядзенне ў Менску «Дня Волі» – штогадовай ўрачыстасці прысвечанай абвяшчэнню Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Мы спадзяемся, што, нягледзячы на ​​год правядзення прэзідэнцкіх выбараў, улады не будуць шукаць нейкіх зачэпак, каб адмовіць у правядзенні акцыі, і дадуць станоўчы адказ», – сказаў БелаПАН Аляксей Янукевіч, старшыня Партыі БНФ.

Акрамя яго подпісы пад заявай паставілі прадстаўнікі Маладых Хрысціянскіх Дэмакратаў, Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі і руху «За Свабоду».

Арганізатары плануюць збор удзельнікаў 25 сакавіка ў 17:00 у сталічнага кінатэатру «Кастрычнік». Адтуль у 18:00 пачнецца шэсце да плошчы Бангалор. Скончыцца мерапрыемства ў парку Дружбы народаў.

25 сакавіка 1918 года ў Менску абвясцілі незалежную Беларускую Народную Рэспубліку. Яна праіснавала толькі дзесяць месяцаў – перад тым, як акупаваныя немцамі тэрыторыі занялі бальшавікі са сваім «беларускім праектам». 1 студзеня 1919 года яшчэ ў Смаленску яны абвясцілі аб скліканні ўрада Беларускай Совестком Сацыялістычнай Рэспублікі.

Падчас запланаванай акцыі арганізатары з дапамогай лозунгаў аб незалежнасці звернуцца і да цяперашніх падзей – выкажуць пратэст супраць недэмакратычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, а таксама – як і ў мінулым годзе – прадэманструюць салідарнасць з Украінай.

www.belsat.eu

Стужка навінаў