«Дзень гневу»: каля Вярхоўнай Рады Украіны ўзарвалася баявая граната (+18)


У інтэрнэце з’явілася відэа, на якім зафіксаваны момант выбуху гранаты каля будынку Вярхоўнай рады ў Кіеве. Начальнік кіеўскай міліцыі паведаміў, што чалавека, які кінуў гранату, затрымалі. 

У выніку здарэння пацярпелі каля 90 асобаў. Адзін праваахоўнік загінуў ад кулявога ранення ў сэрца. Хлопцу было 25 гадоў. Пра гэта паведаміў сакратар камітэта па пытаннях заканадаўчага забеспячэння работы праваахоўных органаў Украіны Антон Герашчанка. 3 праваахоўнікі знаходзяцца ў крытычным стане. 



[vc_single_image image=”368133″ img_size=”large”]

Сёння дэпутаты ўкраінскага парламенту ўхвалілі ў першым чытанні прэзідэнцкі праект Закона аб унясенні зменаў у Канстытуцыю, які прадугледжвае дэцэнтралізацыю ўлады. Пратэстоўцы назвалі сваю акцыю «Днём гневу» і патрабуюць ад дэпутатаў не галасаваць за прэзідэнцкі праект.

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў вінаваціць ва ўсім Алега Цягнібока, які з’яўляецца лідарам праварадыкальнай партыі «Свабода». 

«Сама ўлада сумесна з прарасейскім «Апазіцыйным блокам» справакавала ўкраінцаў да пратэсту, паставіўшы ў парадак дня парламента і прагаласаваўшы ў першым чытанні за змены ў Канстытуцыі Украіны, якія замацоўваюць асаблівы статус Данбасу і з’яўляюцца капітуляцыяй перад Крамлём», – гаворыцца ў заяве прэс-службы партыі «Свабода».

[vc_single_image image=”368132″ img_size=”large”]

Сярод галоўных новаўвядзенняў, якія прапануюцца ў законапраекце:

  • фінансавая дэцэнтралізацыя рэгіёнаў
  • увядзенне інстытуту прэфектаў (заменяць кіраўнікоў адміністрацыяў)
  • увядзенне права прэзідэнта распускаць мясцовыя саветы
  • асаблівы статус некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей

Сёлета кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка паабяцаў, што Данбас не атрымае асаблівы статус. Украінскі лідар зрабіў такое абяцанне нягледзячы на тое, што «асаблівы статус» Данбасу прапісаны ў менскіх пагадненнях, падпісаных з прадстаўнікамі ЛНР і ДНР.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў