Дзе звычайны зомбі можа падзарабіць?


Прыкінься зомбі – і цябе возьмуць на працу.

У адрозненні ад ахвяраў тэлевізійнай прапаганды, людзі, якія ўвасабляюць зомбі ў атракцыёне студыі «Юнівэрсал», атрымоўваюць неблагія заробкі.

Звонку ды ўнутры павільёнаў галівудскага парку з назвай «Жывыя мерцвякі» адшукалі працу болей за сотню актораў і статыстаў.

Лічыцца, што тэлевізійны серыял «The Walking Dead» вытрымаў 6 сезонаў, не згубіўшы вынаходлівасці ды папулярнасці. Аднайменны парк атракцыёнаў грунтуецца на дэкарацыях і сюжэтах усіх сезонаў…

Мастацкі кіраўнік студыі «Юнівэрсал» Джон Марды (John Mardy) кажа: «Мы знаходзімся ў турме з нашага серыялу. Цягам усяго года яна цяпер будзе запрашаць наведнікаў. Тут ваша мара, ці найгоршы кашмар – здзейсняцца!»

Найжахлівейшыя зомбі ў парку – аніматронныя лялькі, не акторы.

Прадзюсар Грэг Нікатэра (Greg Nicotero) тлумачыць: «На гэтай студыі стварылі Франкенштэйна, Дракулу, Істоту з чорнай лагуны, шмат іншых монстраў… Цяпер жа мы здымаем сучасныя жахі, калі сапраўдныя, жывыя людзі, яшчэ горшыя за тых зомбі.

Вядома, што фільмаў, прысвечаных зомбі, сотні. Нават, мы бачылі далёка не ўсе з іх ліку. Серыял жа «The Walking Dead» лічыцца ледзь не лепшым у сваім жанры…

Што ж, можна пазайздросціць амерыканцам, бо яны сустракаюцца з зомбі толькі ў спецыяльна адведзеным месцы…

Сяргей Філімонаў, belsat.eu

Стужка навінаў