Дысідэнт Уладзімір Букоўскі: За падтрыманне Гарбачовым анексіі Крыму трэба адабраць у яго Нобэлеўскую прэмію міру


Дысідэнт і пісьменнік Уладзімір Букоўскі нядаўна спыніў галадоўку, дабіўшыся, каб Каралеўская пракуратура Вялікай Брытаніі разгледзела ягоны сустрэчны пазоў аб паклёпе. Букоўскага абвінавачваюць у захоўванні і распаўсюдзе дзіцячай парнаграфіі. Аднак ягоная абарона сцвярджае, што кампутар Букоўскага быў заражаны і да гэтага маюць дачыненне спецслужбы Расеі. Букоўскаму не могуць дараваць непрымірымую пазіцыю да Крамля, якую ён выказвае ўжо больш за 60 гадоў.

У эксклюзіўным інтэрв’ю «Белсату» ён распавёў пра стаўленне да гісторыі з Надзеяй Саўчанкай, пра тое, як хлусіў Гарбачоў, і калі распадзецца Расея.

Вас калісьці абмянялі таксама, як калісьці абмянялі Надзею Саўчанку. Што вы адчуваеце на гэты конт?

Калі абмянялі мяне, у народзе з’явілася частушка. Цяпер, калі абмянялі Саўчанку, ва Украіне з’явілася частушка.

«Абмянялі дзве дубіны на героя Украіны. Дзе б знайсці такую ***дзь, каб на Пуціна змяніць!» Сама ідэя з яе палонам і выкраданнем, дурным судом, абсалютна ідыёцкая. Я задаваў пытанне, чаго яны ад яе хочуць. Яна жаўнер і будзе верная прысягі, навошта яе судзіць. Яна страляла, бо на вайне страляюць.

Як Вы ставіцеся да таго, што Гарбачоў падтрымаў анексію Крыму Расеяй?

Трэба адабраць у яго Нобэлеўскую прэмію міра. Як гэта нобэлеўскі лаўрэат адабрае агрэсію? Тут заўсёды былі ілюзіі пра Гарбачова, што ён гэткі вызваленец, хацеў увесці дэмакратыю і рынкавую эканоміку. Хлусня. Ягонай задачай было выратаваць савецкую сістэму. І ён рабіў усё, што мог. Нешта падрэфармаваў, бо іх быў эканамічны калапс. І ўсё. А краіна пачала распадацца. І каб утрымаць краіну ён пайшоў на вельмі брудныя і жорсткія меры. Напрыклад, падаўленне дэманстрацыі ў Тбілісі, дзе забілі 30 асобаў па яго распараджэнню. У Баку, дзе тое самае было супраць армянскай меншасці справакаванае КДБ. У Прыбалтыцы, у Літве, тэлевізійны штурм.

Вы неаднаразова казалі, што Расея як імперыя, пройдзе праз перыяд распаду. Што стане крытычным для Расеі?

У Расеі абсалютна не склалася з мясцовым упраўленнем. Усё вырашаецца з аднаго пакою ў Крамлі. Мясцовае ўпраўленне не стварылі. Паглядзіце як тут альбо ў ЗША. Калі бомба ўпадзе на Вашынгтон, краіна гэта не вельмі заўважыць. Таму што большасць праблемаў вырашаюць не там. Таму які б не быў там крызіс, краіна выжывае, бо ў яе ёсць натуральная сувязь паміж людзьмі і ўпраўленнем. У Расеі яе няма.

Расейская вайсковая прысутнасць у Крыме і Блізкім Усходзе звязваюць з імкненнем Пуціна стрымаць агрэсіўнае прасоўванне НАТО на ўсход. Як вам здаецца, ці існуе такая пагроза?

Я добра памятаю, як напружыліся савецкія, а пазней расейскія ў сувязі з Прыбалтыкай. Прымаць Прыбалтыку ў НАТО альбо не. І захад быў схільны да таго, каб на ўсялякі выпадак не прымаць Прыбалтыку, не правакаваць Расею. Як вы думаеце, хто іх угаварыў? Вацлаў Гавэл. І тады Захад пагадзіўся. То бок агрэсіўнага руху на ўсход не было. Гэта крамлёўская прапаганда. І супрацьдзеянне НАТО ва Украіне – трызна. НАТО не збіралася прымаць Украіну. І цяпер не хоча. Тое самае з Грузіяй.

Больш глядзіце ў відэа вышэй.

Вікторыя Колчына, belsat.eu

Стужка навінаў