Дырэктара прадпрыемства вінавацяць у махінацыях з дамафонамі


Кіраўніка «Белсплату» вінавацяць у завышэнні тарыфаў на тэхабслугоўванне дамафонаў.

Яму вынесенае абвінавачванне па ч.3 арт.426 Крымінальнага кодэксу (наўмыснае здзяйсненне службовай асобай дзеянняў, якія відавочна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, дадзеных яму па службе, здзейсненае з карыслівай зацікаўленасці, што пацягнула прычыненне істотнай шкоды грамадскім інтарэсам, цяжкія наступствы).

Пасля рэпартажу «Белсату» чыноўнік-карупцыянер са Слоніму трапіў пад следства

Расследаваннем справы займаецца Упраўленне Следчага камітэту (УСК) па Віцебскай вобласці.

Як распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК Іна Гарбачова, следства выявіла, што з чэрвеня 2014 года кіраўнік кампаніі, ігнаруючы рашэнне Эканамічнага суду Віцебскай вобласці і Вярхоўнага суду, неправамерна завышаў тарыфаў на паслугу па тэхнічным абслугоўванні дамафонаў.

Колькасць абанентаў ААА «Белсплат» складае не менш за 218 тыс. асобаў.

Абвінавачаны дае прызнальныя паказанні, спрыяе кампенсацыі стратаў, што былі прычыненыя ягонымі.

НМ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў