Дыпламатычным стасункам Беларусі з Малдовай – 25 гадоў


Блок марак «25 гадоў дыпламатычных адносінаў паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова». Памер аркуша — 172х107 мм

Белпошта выпусціла з гэтае нагоды адмысловую канверт і марку.

Урачыстая цырымонія гашэння канверту і маркі адбылося сёння ў амбасадзе Малдовы ў Менску.

Памер маркі — 40х28 мм

У цырымоніі ўзялі ўдзел амбасадар Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук і Таццяна Молчан, дзяржсакратар па пытаннях двухбаковай і шматбаковай супрацы Міністэрства замежных справаў і еўрапейскай інтэграцыі Малдовы.

«За 25 гадоў з моманту ўсталявання дыпламатычных адносінаў Малдову і Беларусь звязала глыбокае сяброўства, заснаваная на ўзаемнай павазе народаў дзвюх краінаў», – цытуе Молчан «БелТА».

«Дружба двух краінаў працягваецца праз наяўнасць актыўнага палітычнага дыялогу, узаемавыгадную гандлёва-эканамічную супрацу і цесныя культурна-гуманітарныя сувязі», – заявіла Молчан.

Беларусь і Малдова ўсталявалі дыпламатычныя адносіны 19 лістапада 1992 года.

ДД

Глядзі таксама
Каментары