Два расейцы хацелі праехаць у Польшчу ў прычэпе фуры


Яны прызналіся, што хацелі лепшага жыцця.

Двое расейцаў, жыхары Арэнбурга і Грознага, спрабавалі праехаць беларуска-польскую мяжу праз пераход «Казловічы», што пад Берасцем, у прычэпе цяжкавоза.

У размове з беларускімі памежнікамі яны прызналіся ў намеры «палепшыць у суседняй краіне ўмовы свайго жыцця».

Памежны камітэт падае, што мужчынаў прызналі парушальнікамі дзяржаўнае мяжы, а аранбуржца да таго – і парушальнікам правілаў знаходжання на тэрыторыі Беларусі.

Расейцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання з дэпартацыяй тэрмінам на 5 гадоў.

ДД; фота – «Звязда»

Стужка навінаў