Добраахвотнік «Правага сектару», якога судзяць у Менску, хоча сустрэцца з кіраўніком КДБ


У Фрунзенскім раённым судзе Менску судзяць жыхара Наваполацку, добраахвотніка «Правага сектару», якога ў леташнім лістападзе затрымалі на чыгуначным вакзале сталіцы.

Taras

Сёння адбыўся першы дзень разгляду справы. У судзе абвешчаны перапынак да заўтра, 10:30.

Сапраўднае прозвішча хлопца ад нараджэння – Поспех. Пракурор зачытаў дакумент, якім Тарасу Поспеху дазвалялася змяніць прозвішча на Аватараў. Уліковая даведка ў ваенкамаце на імя Поспеха знішчылася.

Журналіст «Белсату» занатавала галоўныя моманты першага дня суда.

  • На пачатку працэсу падсудны звярнуўся да прэсы, якой у залі было вельмі багата, не здымаць яго буйным планам, таму што «за час знаходжання пад вартай з ім адбыліся некаторыя змены». Якія менавіта, ён не патлумачыў.
  • Судовыя слуханні пачаліся з допыту сведак.
    Першы сведка – грузчык Ігар Вашкевіч. У ноч затрымання Аватараў знаходзіўся ў залі чакання на 3 паверсе вакзала. Ён фігуруе ў справе ў якасці панятога: ён падпісваў пратакол вобшуку ў дзяжурнай частцы міліцыі на станцыі «Мінск-Пасажырскі».
    Ігар Вашкевіч сведчыў, што шэўроны, карткі, чырвона-чорны сцяг і іншыя рэчы ўжо ляжалі на стале, калі ён зайшоў у кабінет міліцыі.
    Тым не менш ён падпісаў пратакол асабістага догляду. На пытанне адвакаткі, чаму ён гэта зрабіў, калі не бачыў самаго працэсу вобшуку, ён адказаў: «Мне трэба было на працу».
    Наступны сведка, супрацоўнік патрульна-паставой службы Ігар Шуст пацвердзіў, што панятыя бачылі толькі вынікі вобшуку, але не працэс. Адвакатка задала пытанне: «Чаму выклікавалі панятых, калі тыя не бачылі працэдуры?», на што ён не знайшоў што адказаць.
    У паказаннях сведак выявіліся супярэчнасці. Паняты Вашкевіч казаў, што «пры мне Аватараў выдаў гранату». Міліцыянт Шуст сведчыў, што гранату і пісталет з кішэні падсуднага дастаў аператыўны супрацоўнік у пакоі аператыўнай групы.
  • Паводзіны Аватарава робяць уражанне разняволенага чалавека, якога вельмі смяшыць тое, што адбываецца. Падчас допыту сведак Тарас не хавае ўсмешкі, часам сам пачынае адказваць на пытанні, які задае сведкам.
  • Суддзя некалькі разоў рабіла яму заўвагі і тлумачыла, каму ён мае права задаваць пытанні.
  • Робячы заяву пра сустрэчу са старшынём КДБ Вакульчыкам, Посьпех сказаў, што не можа тлумачыць усё ў прысутнасці СМІ, бо ў СІЗА яго катавалі.
  • Абвінавачаны заявіў, што ягоным апошнім месцам жыхарства была Навагродзіўка ў Данецкай вобласці Украіны.
  • У Тараса Аватарава ёсць 3-гадовы сын, сам ён халасты.

Інфармацыя, якая стала вядома пра падсуднага падчас першага дня.

Перад падсудны ён заявіў, што ў СІЗА яго прэсуюць, кідаюць у так званыя «прэс-хаты», дамагаючыся ад яго прызнання.

Посьпех (Аватараў) звярнуўся да старшыні КДБ і суду. Ён выступіў з прапановай правесці дыспут аб праблемах нацыянальнай свядомасці беларусаў. Таксама падсудны звярнуўся да суду з просьбай ужыць да яго амністыю, прымеркаваную да 70-годдзя Перамогі, і вызваліць. Але прапановы былі адхіленыя.

Посьпеху не далі вывучыць матэрыялы справы. Ён папрасіў адкласці працэс, бо следчы Кука даў яму 4 гадзіны на азнаямленне з матэрыяламі справы, якія займаюць 4 тамы. І гэтае хадайніцтва суд адхіліў.

Поьспех часткова прызнаў віну: што правёз сігнальную вучэбную гранату, але не лічыць яе баявой, як вырашыла следства. Віну адносна другой гранаты, самаробнай, не прызнаў.

НМ, ХМ, ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары