Дэманстранты ўварваліся ў будынак малдаўскага парламенту

video

У Кішынэве пачаліся сутычкі паміж паліцэйскімі і дэманстрантамі, якія выступаюць супраць новага ўраду. Акцыю пратэсту ініцыявалі прадстаўнікі апазіцыі – лідары Партыі сацыялістаў, «Нашай Партыі» і Грамадзянскай Платформы DA («Годнасць і праўда»).

Прадстаўнік Грамадзянскай Платформы DA («Годнасць і праўда») атрымаў траўму галавы. Newsmaker.md паведамляе, што каля 19 паводле менскага часу спецназ выціснуў пратэстоўцаў з малдаўскага парламенту.

Некалькіх удзельнікаў акцыі пратэсту прарвалі паліцэйскае ачапленне і ўварваліся ў будынак. Яны патрабавалі сустрэчы з дэпутатамі, якія ў тэрміновым парадку зацвердзілі склад ураду. Прадстаўнікі паліцыі паведамілі дэманстрантам, што парламентарыяў у будынку ўжо няма.

Пратэстоўцы скандавалі: «Далоў мафію», «Выбары!», «Далоў парламент, далоў ўрад!», «Пойдзем да канца».

За новы склад ураду прагаласавала 57 дэпутатаў са 101-го (у залі знаходзіліся ўсяго 68 дэпутатаў). Парламент падтрымаў кандыдатуру на пасаду кіраўніка Кабінета міністраў прадстаўніка Дэмакратычнай партыі Паўла Філіпа, які зʼяўляецца празаходнім палітыкам. Супраць яго прызначэння выступае прарасійская апазіцыя.

ЮВ, belsat.eu, паводле tass.ru

Глядзі таксама
Каментары