Дарагі сертыфікат або падвойны падатак


Кіраўнік Беларусі прапануе нялёгкі выбар індывідуальным прадпрымальнікам.

Грамадскае аб’яднанне «Перспектыва» апублікавала праект указу Лукашэнкі, які дапаўняе яго папярэдні ўказ №222 аб сертыфікацыі тавараў індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Паводле праекту, прадпрымальнікі могуць працаваць без сертыфікатаў, але будуць вымушаныя заплаціць двайны падатак.

Нагадаем, што ўказ №222 абавязваў індывідуальных прадпрымальнікаў мець сертыфікаты на кожную адзінку тавару. Прадпрымальнікі адмовіліся атрымліваць сертыфікаты, матывуючы гэта тым, што іх тавар вырасце ў цане ў некалькі разоў. Міністэрства эканомікі паабяцала не штрафаваць бізнесменаў да моманту прыняцця новага ўказу.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў