Дапамогу ў аплаце камуналкі атрымаюць бацькі з дзецьмі да 3 гадоў. «Дармаедам» не дадуць нічога


Дзяржава вырашыла пашырыць спіс грамадзянаў, якім дадуць безнаяўныя жыллёвыя субсідыі. Яны з’явяцца ў жыроўках ужо ўвосень сёлета.

Права на іх атрыманне па выяўляльным прынцыпе дадуць грамадзянам, якія апякуюцца дзецьмі да трох гадоў, інвалідамі да 18, І групы або асобе, якая дасягнула 80 гадоў і якая атрымлівае дапамогу ў органах занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва.

Вышэй узгаданым грамадзянам не трэба будзе збіраць дакументы. Дапамогу прадставяць на падставе дадзеных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Лукашэнка падпісаў указ №322 «Аб прадстаўленні безнаяўных жыллёвых субсідыяў» у 2016 годзе.

Дагэтуль субсідыі выдаваліся на аснове выяўляльнага і заяўнага прынцыпаў пенсіянерам, інвалідам і грамадзянам з нізкімі даходамі. З 1 студзеня 2019 падтрымання не пабачаць «дармаеды» – працаздольныя, але не занятыя ў эканоміцы. Пры гэтым чальцы іх семʼяў, якія жывуць разам, маюць права на атрыманне субсідыяў.

Указ набывае моц з 1 жніўня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў