Данскія «казакі»-рэперы запісалі трэк турэцкаму султану (ВІДЭА)

video

Гурт «Атаманскі двор» натхніўся падзеямі ў на сірыйска-турэцкай мяжы ды напісаў «ответку» цяпер ужо варожаму краю.

Відэа на песню «Ліст султану» творцы выклалі ў Youtube.

«Ніякай палітыкі… Мы проста хацелі нагадаць пра нашу гісторыю, пра тое, што паміж казакамі і туркамі было 12 войнаў, ды нездарма донцы называлі апошніх нягоднікамі. У спіну нам білі. Не трэба цешыць сябе: ёсць народы, якія ў прынцыпе ніколі не могуць стаць сябрамі, нават калі адны ездзяць да іншых на курорт..»., – сказаў адзін з удзельнікаў гурта ў інтэрвю rostov.kp.ru.

За аснову музыкі ўзялі казацкую песню «Ойся, ты ойся, ты мяне не бойся».

Рэфрэнэам пераробкі з’яўляюцца словы «Султан, не бойся, мы тебя не тронем, ты не беспокойся». У першым куплеце прыводзіцца нібыта ліст ад турэцкага султана, у якім той, называючы сябе царом над царамі, заклікае падпарадкавацца яму. У другім «казакі» адказваюць султану, называючы яго «сакратаром Люцыфера».

Гурт «Атаманскі двор» быў створаны ў 2009 годзе ў Растове-на-Доне і называе сваю творчасць «казацкім рэпам».

Чытайце таксама >>> Уладзімір Пуцін: Алах пакараў Турцыю. Памідоры – гэта толькі пачатак

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары