Дачка Кадырава адкрыла ў Грозным эратычную краму


Акрамя карункавай бялізны ў краме Lady A прадаюцца інтымныя аксесуары.

18-гадовая Айшат рэкламуе краму праз закрыты Instagram, які налічвае ўжо каля 20 тысяч падпісчыкаў.

Паводле «Бі-бі-сі», акрамя эратычнай бялізны, у «мультыбрэндавым буціку жаночай бялізны» прадаецца «масажны крэм, які дазваляе «пакаштаваць партнёра на смак», «бізуны, маскі ды іншыя аксесуары».

Слоган крамы – фраза «Будуар тваіх таямніц і карункавага хараства. Будзь смялей. Толькі паміж намі».

Пра адкрыццё Lady A, якое адбылося ў канцы лістапада, напісалі некалькі папулярных чачэнскіх блогераў.

Для Айшат Кадыравай буцік – не першы бізнес. Дзяўчына кіруе домам ісламскай моды Firdaws і трымае ўласную кандытарскую ў гандлёвым цэнтры ў сталіцы Чачэніі – побач з гэтай кандытарскай і адкрыўся буцік з бялізнай.

Сам Кадыраў ў 2011 годзе заяўляў, што жанчыны, якія не прытрымліваюцца канонаў ісламскага адзення, «патрапяць у пекла». Пры гэтым неаднаразова ў СМІ паведамлялі пра напады «ахоўнікаў маральнасці» на дзяўчат у Чачэніі, якія лічылі, што тыя непрыстойна апранутыя: іх абстрэльвалі шарыкамі з фарбай і г.д.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары