Да Дня Перамогі Кітай перадаў Беларусі шыкоўныя лімузіны – «бязвыплатную вайсковую дапамогу»


На парадзе ў Менску з’явяцца два эксклюзіўных кабрыялета, вырабленых кітайскім аўтазаводам FAW.

Паводле «Беларускай ваеннай газеты. Ва славу Радзіме», падарункі з Паднябеснай ужо прыбылі ў Беларусь і знаходзяцца ў часовай зоне мытнага кантролю.

Характэрна, што аўтамабілі, сабраныя спецыяльна для Беларусі, сталі самымі дарагімі ў гісторыі аўтапрамысловасці Кітая. Кошт двух кабрыялетаў складае 1,6 мільёнаў долараў.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары