«Да чаго дакацілася Расея!», або як масквічы рэагуюць на «гомасексуалістаў»


Ці можа хлопец з хлопцам прайсціся па цэнтру расейскай сталіцы і не атрымаць кулаком у твар? Рэакцыю мінакоў на нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю вывучылі пранкеры з «ChebuRussia TV».

Маладзёны каля гадзіны гулялі па Маскве, трымаючыся за рукі.

Як і варта было чакаць, непрыхаваная гамафобія расейскага грамадства адразу вылезла – пранкераў абражалі і кідаліся з кулакамі.

Асцярожна, у відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка.

Большасць расейцаў лічыць аднаполыя шлюбы недапушчальнымі, а гомасексуалістаў хворымі людзьмі. У выніку даследавання Усерасейскага цэнтру вывучэння грамадскай думкі высветлілася, што 40 % расейцаў упэўненыя, што геі мусяць зазнаваць пераслед з боку дзяржавы. Што, у прынцыпе, адбываецца ўжо цяпер: у Санкт-Пецярбурзе з 2013 года дзее закон супраць прапаганды гомасексуалізму, а выпадкі збівання і нападаў на гей-актывістаў, якія застаюцца нераскрытымі, не пералічыць.

Напрыканцы чэрвеня ў ЗША афіцыйна дазволілі аднаполыя шлюбы ва ўсіх штатах. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны Суд краіны.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў