Да 25-годдзя гурта «Крама» зварылі аднайменнае піва


Бровар «Талер» зварыў піва з назвай «Крама 25 Pale Ale».

Піва будзе светлае, бо лідар гурта Ігар Варашкевіч аддае перавагу менавіта такому напою. Прэзентацыя «крамаўскага» піва пройдзе 21 кастрычніка ў бары «Beer&wine». Тады ж гурт сыграе і невялікі акустычны канцэрт.

«Прадавацца напой будзе ў абмежаванай серыі толькі ў некалькіх кропках, – распавядае менеджар гурта Уладзімір Плавінскі. – Гэта будзе пробная партыя. Калі пойдзе нармальна, то далей, мабыць, будзе пастаянна ў продажы».

Нагадаем, юбілейны канцэрт «Крамы» пройдзе 12 лістапада ў менскім «Prime Hall». Тэлеверсія выйдзе ў эфір 19 лістапада.

ЮВ, belsat.eu, паводле euroradio.fm

Глядзі таксама
Каментары