Цягам тыдня расейскія самалёты тры разы парушылі дзяржаўную мяжу Фінляндыі


Шматразовае парушэнне паветранай прасторы Фінляндыі – спланаваная акцыя па стварэнню напружанасці, – заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу «YLE» фінскі прэм’ер Александр Стубб.

Цягам апошняга тыдня расейскія самалёты тройчы парушалі фінскую дзяржаўную мяжу.

Паводле кіраўніка фінскага ўраду расейская знешняя палітыка будуецца па прынцыпе «калі я выйграў, то ты прайграў». Аляксандр Стубб адзначыў, што Фінляндыя «паволі рухаецца да ўступлення ў НАТА».

У 2012 г. экс-старшыня Генштабу ўзброеных сілаў РФ заявіў, што ўступленне Фінляндыі ў НАТА з’яўляецца патэнцыйнай пагрозай бяспецы Расеі.

З 2010 г. па 2014 г. колькасць праціўнікаў уступлення Фінляндыі ў Паўночнаатлантычны альянс скарацілася з 70% да 59 %.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў