ЦВК прапануе правесці прэзідэнцкія выбары 11 кастрычніка


Выбарчая кампанія можа распачацца ўжо 30 чэрвеня.

«Парламент, працуючы зараз, да свайго сыходу на вакацыі можа абвясціць дадзеную выбарчую кампанію», – распавяла Лідзія Ярмошына журналістам.

Старшыня ЦВК будзе звяртацца ў парламент, каб гэта адбылося 30 чэрвеня.

Лідзія Ярмошына таксама адзначае, што правядзенне выбараў 11 кастрычніка дазволіць пазбегнуць парушэння тэрмінаў выбараў, калі раптам будзе другі тур.

«Калі выбары праводзяцца ў апошні магчымы дзень (15 лістапада 2015 года), то нас папракаюць, што выбары прызначаныя і праводзяцца пазнавата», – заявіла старшыня ЦВК.

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў