Чырвоны Крыж раздае ваду на вуліцах Менску


Чырвоны Крыж арганізаваў у Менску пункты бясплатнай раздачы пітной вады, паведамляе belta.by. Валанцёры раздаюць ваду там, дзе збіраецца найбольш людзей: у раёне Камароўскага рынку, на прыпынках.

У Берасці, Віцебску і Гомлі ваду раздаюць кіроўцам, а таксама работнікам прадпрыемстваў, якія доўгі час знаходзяцца пад прамымі сонечнымі промнямі. У прыватнасці, у Гомлі ваду атрымалі камбайнеры, якія працуюць на ўборцы ўраджаю. Акцыя праводзіцца сумесна з Дзяржаўтаінспекцыяй і рэгіянальнымі ўпраўленнямі МНС.

8 і 9 жніўня ў Беларусі чакаецца тэмпература, вышэйшая за 35 градусаў. Сіноптыкі ўжо абвесцілі чырвоны ўзровень небяспекі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў