Чорная пантэра бясшумна падкралася да чалавека. Што было далей?

video

Падаецца, што мужчына фатаграфуецца на фоне пантэры, якая падкрадаецца да ягоных плячэй. Чым закончылася спатканне чалавека з жывёлінаю?

На старонцы дабрачыннага фонду «BlackJaguarWhiteTiger» у «Фэйсбуку» апублікавалі відэа, на якім чорная пантэра ў заапарку паволі падкрадаецца да мужчыны. На першы погляд, наведнік проста фатаграфуецца на фоне пантэры за шклом. Аказалася, што сам мужчына знаходзіўся ў вальеры разам з жывёлінаю, але замест таго, каб накінуцца на яго, пантэра пачала з ім гуляць.

Гаспадар кошкі – бізнесовец з Мексікі Эдуарда Сер’ё (Eduardo Serio). Ён і ягоная каманда пабудавалі вялікі запаведнік для вялікіх котак у Мексіцы. Іхная місія – павялічыць папуляцыю львоў да 200 тыс. да 2030 года.

Сам Эдуарда вядомы сваёй любоўю да чатырохлапых гадаванцаў. У сваім «Інстаграме» ён выкладвае шмат фатаграфіяў і відэа з імі, называючы іх выключна «дзеткамі» і «малымі».

МЯ, паводле tvrain.ru

Глядзі таксама
Каментары