«Чамадан! Вакзал! Расея!». У Празе «Начным ваўкам» зладзілі «калідор ганьбы»

video

Прадстаўнікі расейскага байкерскага клубу «Начныя ваўкі» дабраліся да Прагі. Тут актывісты сустракалі іх, зладзіўшы жывы «калідор ганьбы».

Прабег расейскіх байкераў з клубу «Начныя ваўкі» па маршруце Масква – Берлін праходзіць штогод. Гэтай акцыяй, як сцвярджаюць байкеры, яны імкнуцца адзначыць свята «перамогі над нацызмам».

Лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр Залдастанаў па мянушцы «Хірург» – сябар расейскага прэзідэнта Уладзімера Пуціна. Залдастанаў уваходзіць у пералік асобаў, на якіх распаўсюджваюцца санкцыі ЗША і Канады, уведзеныя праз расейскую анексію ўкраінскага Крыму.

ЮВ, belsat.eu, паводле svaboda.org

Глядзі таксама
Каментары