Бунт валютных пазычальнікаў у Маскве


20 студзеня каля будынку іпатэчнага банку «ДельтаКредит» у Маскве прайшла акцыя пратэсту валютных пазычальнікаў.

У звязку з аслабленнем расейскай валюты людзі прыйшлі з патрабаваннямі перагледзець іх дамовы. Непрацяглы час акцыя адбывалася на вуліцы, а пазней пазычальнікі прарваліся ў памяшканне банку.

Сёння кіраўнікі расейскіх банкаў звярнуліся ў Цэнтральны банк РФ з просьбай вярнуць льготны валютны курс для разліку нарматываў па актывам і прыняць дадатковыя захады, каб знізіць уплыў рэзкай дэвальвацыі расейскага рубля на стабільнасць банкаўскай сістэмы.

Крыніца: cbr.ru

ЮВ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары