BRUTTO запісаў новы альбом


Сяргей Міхалок абяцае не «строіць з сябе Агнію Барто» і не пісаць прымітыўныя тэксты.

Рок-гурт Brutto запісаў новы альбом. Пра гэта лідар гурта Сяргей Міхалок распавёў у інтэрвю «Украінскай праўдзе». Музыка кажа, што зараз новы альбом зводзяць: «Зробім такое, каб здзівіць саміх сябе».

«Далей строіць з сябе Агнію Барто і пісаць наўмысна прымітыўныя тэксты я не буду. Я вярнуся да той паэзіі, якая мне блізкая. Я вярнуся да той паэзіі, якая мне блізкая. Я вярнуся да нейкіх метафар, і гэта будзе падобна да «Жалезнага» ці «Воінаў святла». Гэта мне як аўтару хочацца» – сказаў Міхалок.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў