БРСМаўцы ў форме НКУС збіраюць у берасцейцаў грошы на вайсковы фестываль


Удзельнікі фестываля ўскладаюць вянкі ля мемарыяльнай дошкі байцам-чэкістам 132 асобнага батальёна канвойных войскаў НКУС.

Шосты год запар гадавіну нападу гітлераўскай Нямеччыны на Савецкі Саюз улады Берасця ператвараюць у шоу. І калі раней усё было за бюджэтныя грошы, цяпер арганізатары вымушаныя шукаць фінансаванне ў берасцейцаў і ў інтэрнэце.

Ужо трэці тыдзень на крауфандынгавай пляцоўцы некалькі чалавек спрабуюць сабраць грошы на фестываль «22 чэрвеня 1941 года – Берасцейская крэпасць». У планах атрымаць мінімум $ 2500. Цяпер удалося сабраць толькі $ 130.

Ідэйны натхняльнік праекту Пётр Піцко – другі сакратар Берасцейскага гарадскога аддзялення БРСМ, заўзяты праціўнік усяго нацыянальнага, але заўзяты прыхільнік адраджэння СССР.

Пётр Піцко

На гэты раз задумана выстава ваеннай тэхнікі і тэатралізаванае прадстаўленне цяжкай тэхнікі, вайсковая рэканструкцыя. Піцко і кампанія плануюць выхоўваць дух патрыятызму, вось толькі не да Беларусі. Паводле арганізатараў, іх мэта – сабраць у Берасці 40 тысяч чалавек для стварэння пазітыўнага вобразу саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі.

АК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары