«Божа, досыць тэлефанаваць, спыніцеся!»

video

https://youtu.be/FlTFYD6jK8M

У эфіры праграмы «Два на два» актывіст студэнцкага руху Зміцер Гамянюк распавёў пра нараджэнне студэнцкай салідарнасці, пра тое, як студэнты супольнымі намаганнямі спынілі рэпрэсіі адміністрацыі БДУ, а таксама завочна адказаў уласніку «Tut.by» Юрыю Зісеру на крытыку студэнтаў, якія змагаюцца за свае правы.

«Вы сапраўды верыце, што двоечнікі за 40 тысячаў на семестр гатовыя змагацца за свае правы, падстаўляцца пад рэпрэсіі і рызыкаваць сваім навучаннем у ВНУ?», – рытарычна пытае Зміцер Гамянюк, «Студэнцкая Рада».

Спадар Зміцер зазначыў, што для Беларусі студэнцкі пратэст супраць платных адпрацовак – не адзіны выпадак, аднак гэтым разам навучэнцы БДУ вырашылі пайсці да канца.

Эфектыўным адказам на беспрэцэдэнтныя рэпрэсіі з боку адміністрацыі стала салідарнасць.

«На ўдзельніка студэнцкага пратэсту Глеба Вайкуле стала ціснуць кіраўніцтва ўніверсітэту. Быў апублікаваны заклік тэлефанаваць у дэканат і праяўляць салідарнасць. У выніку паступіла каля 50-80 тэлефанаванняў ад розных людзей. У рэшце-рэшт дэканат не вытрымаў: «Божа, хопіць тэлефанаваць, спыніцеся!» – прасілі супрацоўнкі БДУ», – распавядае Зміцер Гамянюк.

2 снежня ля цэнтральнага кампусу БДУ адбылася акцыя пратэсту супраць платных пераздачаў. У Маршы любові і салідарнасці ўзялі ўдзел 200 чалавек. Рэктар Сяргей Абламейка, якога выклікалі на дыван (ва ўсіх сэнсах), спужаўся ўласных студэнтаў і не выйшаў на ганак вучэльні.

Глядзець выданне «Два на два» прысвечанае студэнцкаму руху цалкам

Гарась Валатовіч, Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары