Большасць кніг, якія надрукаваў Скарына, знаходзяцца ў Расеі


Паводле дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Рамана Матульскага, у бібліятэках, музеях ды прыватных калекцыях свету захавалася 520 асобнікаў арыгінальных кніг, выдадзеных Францыскам Скарынам. 

Большасць кніг знаходзіцца ў Расеі. У Беларусі налічваецца 28 арыгінальных выданняў Скарыны, з якіх 10 захоўваецца ў Нацыянальнай бібліятэцы, а 18 – у калекцыі «Белгазпрамбанку». 47 кніг знаходзяцца ва Украіне. Буйныя калекцыі ёсць таксама ў Нямеччыне, Польшчы ды Чэхіі.

Лепш за ўсё кнігі, выдадзеныя беларускім першадрукаром, захаваліся ў Нямеччыне. Матульскі патлумачыў гэта тым, што ў гэтай пратэстанцкай краіне рэлігійныя выданні Скарыны не карысталіся вялікім попытам.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Глядзі таксама
Каментары