Больш за 100 кг марыхуаны вывозілі з падворка пенсіянеркі цяжкавіком


У адной з вёсак Чачэрскага раёну на Гомельшчыне канфіскавалі больш за цэнтнер наркотыку.

13 кастрычніка ў сталічным мікрараёне Малінаўка быў затрыманы пастаўшчык марыхуаны – мужчына 1961 года нараджэння з Чачэрску (Гомельская вобласць), які нідзе не працуе. Паводле інфармацыі начальніка аддзелу ўпраўлення па і і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Аляксандра Высоцкага, у салоне аўтамабіля «БМВ», на якім прыехаў мужчына, аказалася каля 380 г марыхуаны. 14 кастрычніка падчас правядзення ператрусу на падворку ягонай пажылой маці ў адной з вёсак Чачэрскага раёну было знойдзена яшчэ больш за 100 кг аналагічнага наркотыку.

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу за незаконны абарот наркатычных сродкаў (арт. 328 Крымінальнага кодэксу).

Пастаўшчык марыхуаны, раней судзімы за распаўсюд гэтага наркотыку, змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. На яго транспартны сродак наклалі арышт.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў