Боб Дылан не паедзе ў Стакгольм за нобэлем


Амерыканскі паэт і выканаўца напісаў ліст у Шведскую каралеўскую акадэмію навук, што не зможа асабіста паўдзельнічаць у цырымоніі ўручэння прэміі праз «абавязацельствы дадзеныя раней».

У Акадэміі заявілі, што ўчынак Дылана незвычайны, але такое здараецца не ў першы раз. Дорыс Лесінг, Гаральд Пінтэр, Элфрыда Элінек сталі лаўрэатамі, але таксама не прыехалі на цырымонію.

Арганізатары запэўнілі, што ўзнагарода далей належыць Дылану, аднак да выканаўцы ёсць адно патрабаванне – даць традыцыйную Нобэлеўскую прамову цягам шасці месяцаў пасля 10 снежня і неабавязкова ў Швецыі.

Традыцыйная прэмія ўручэння Нобэлеўскіх узнагарод пройдзе 10 снежня ў Стакгольме.


Дылану прысудзілі Нобэля «за стварэнне новай паэтычнай мовы ў вялікай амерыканскай песеннай традыцыі» 13 кастрычніка. Некалькі тыдняў ён не каментаваў атрыманне ўзнагароды і не адказваў на званкі з Нобэлеўскага камітэту.

У 2015 годзе Нобэлеўскую прэмію па літаратуры атрымала беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч «за шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час».

ДР belsat.eu паводле thelocal.se

Стужка навінаў