Біл Клінтан пра Гілары: Усё ў парадку


Паводле былога прэзідэнта, у ягонай жонкі толькі абязводжванне арганізма.

Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад дэмакратаў Гілары Клінтан праз недамаганне пакінула жалобныя мерапрыемствы, прысвечаныя гадавіне 11 верасня – ёй прыйшлося з’ехаць да заканчэння афіцыйнай часткі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”283868″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Яе лекар заявіла, што гэта здарылася з-за пнеўманіі – і запэўніла, што кандыдат ужо ідзе на папраўку.

У інтэрв’ю Чарлі Роузу, якое выйдзе сёння на тэлеканалах PBS і CBS былы прэзідэнт ЗША Біл Клінтан прызнаўся, што ў яго жонкі, кандыдата ў прэзідэнты ад дэмакратаў Гілары Клінтан у мінулым ужо ўзнікалі праблемы са здароўем, аналагічныя цяперашнім.

«Рэдка, але больш, чым адзін раз за апошнія шмат гадоў, з ёй ужо здаралася падобнае, калі ў яе было моцнае абязводжванне. А яна працавала як дэман на пасадзе дзяржсакратара, сенатара і ў наступныя гады», – сказаў Клінтан.

У той жа час былы прэзідэнт запэўніў, што з яго жонкай «усё ў парадку», і ў яе толькі абязводжванне арганізма. Паводле яго слоў, у Гілары Клінтан няма сурʼёзных хвароб, якія яна хавала бы ад грамадскасці, а калі нейкія праблемы і ёсць, то гэта таямніца для яго і ўсіх дактароў.

Пакуль хвароба Клінтан нязначна паўплывала на ход выбарчай кампаніі – у штабе дэмакратаў паведамілі, што з-за дрэннага самаадчування кандыдат адмяніла двухдзённы візіт у Каліфорнію. У гэтым штаце павінны былі прайсці важныя перадвыбарчыя імпрэзы: меркавалася, што Клінтан выступіць з праграмнай прамовай пра эканоміку і зоймецца зборам ахвяраванняў на кампанію.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў