Бетонны дождж. Ад гарадзенскага мосту адвальваюцца глыбы бетону (ФОТАФАКТ)

photo

Кавалкі бетону, якія падаюць у Нёман, не бачныя, затое чутныя. Пра гэта нашаму карэспандэнту распавялі мясцовыя рыбакі.

Мост, які ў Горадні называюць Новым (каб не блытаць са Старым у цэнтры гораду), быў збудаваны ў 1971 годзе і з таго часу аніводнага разу сур’ёзна не рамантаваўся.

У выніку цяпер ад мосту адвальваюцца цэлыя глыбы бетону, часам разам з арматурай. Пад апорамі, якія стаяць над берагам, сабраліся ўжо цэлыя кучы раструшчанага бетону. Каб не замінаў, друз трохі адсунулі ад сцежкі, што вядзе ў лес, каб не заміналі. Па ёй, між іншым, увесь час ходзяць людзі: парачкі, бегуны-спартоўцы, рыбакі.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары