Берасцейскія памежнікі затрымалі расейца, які квадракоптарам здымаў ля мяжы захад сонца


Увечары 14 сакавіка ля вёскі Страдзеч Берасцейскага раёну мясцовыя жыхары распавялі памежнікам пра мужчыну, які запускаў квадракоптар, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту.

Высветлілася, што квадракоптар належаў 36-гадоваму грамадзяніну Расею, які транзітам праз Беларусь накіроўваўся ў Грузію. Знаходзячыся ў памежнай зоне, ён зрабіў некалькі фотаздымкаў беларускіх краявідаў з дапамогай квадракоптараў.

За ўжыванне лятальнага апарату ў памежнай зоне без паведамлення памежнікам мужчыну прыцягнулі да адказнасці паводле ч.1 арт. 23.30 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях. Санкцыя артыкулу прадугледжвае папярэджанне з дэпартацыяй або без яе і да 50 базавых велічыняў штрафу (1225 рублёў).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў