«Белтэлекам» абвесціў пра перабоі з інтэрнэтам 14–15 сакавіка


У аўторак і сераду абаненты «Белтэлекаму» сутыкнуцца з перабоямі інтэрнэту, тэлебачання і электрасувязі IMS.

Найбуйнейшы аператар электрасувязі ў Беларусі праводзіць рамонтныя працы на сетцы перадачы звестак. Уночы 14 сакавіка карыстальнікі інтэрнэту сутыкнуцца з кароткачасовымі перапынкамі ў працы электрасувязі IMS, інтэрнэт-паслуг ByFly і тэлебачання Zala. Пры перапынках тэлефоннай сувязі доступ да экстраных службам магчымы па мабільнай сувязі.

15 сакавіка 01:00 да 06:00 будуць праводзіцца працы на абсталяванні Cisco Wi-Fi. Падчас правядзення работ магчымы перапынак цягам да адной гадзіны доступу ў інтэрнэт абанентам паслуг «Доступ у сетку Інтэрнэт на базе тэхналогіі Wi-Fi», «Прадастаўленне ў карыстанне сеткі Wi-Fi», а гэтак жа ў працы парталу аўтарызацыі Cisco Wi-Fi.

У сераду магчымыя абмежаванні ў працы даведачна-інфармацыйных службаў: 109, 199, 190-197, 188, 172, 175, 166, 164 і аўтаінфарматараў 2003498, 2760102, 130 у сувязі з працамі ў сетцы РУП «Белтэлекам».

ДД

Глядзі таксама
Каментары